Щиорт, а это был бы шикарный фик! х) Ну, народ, кто с чувством юмора? Возьмитесь, а?
nn.by/?c=ar&i=50676
Лукашэнка загаварыў пра гомасэксуальнасць, вучыць нямецкага міністра маралі

У сваім першым публічным выступе пасля вяртання з адпачынку Аляксандр Лукашэнка падхапіў тэму гомасэксуалізму, якая, быццам бы, прагучала ў часе ягоных перамоваў з міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Апошні, Гіда Вэстэрвэле, як вядома, не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.

«Прыязджалі тут вялікія дзеячы — правільнай, няправільнай арыентацыі. І мяне пачалі папракаць, што я асудзіў гэтую галубятню.

Ну, не падабаюцца мне блакітныя, я і сказаў, што не падабаюцца. Ці бачыце, міністры асобныя замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца?» — заявіў Лукашэнка журналістам у суботу.

«Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю», — адзначыў Лукашэнка.

«Я яму [міністру замежных спраў Нямеччыны] чэсна і сказаў гэта ў вочы. Трэба нармальны лад жыцця весці», — сказаў Лукашэнка.

«У Нямеччыне гэта магчыма, і ў Польшчы, тады хай гэтым і займаюцца там», — сказаў Лукашэнка. «А нам сюды гэтага не трэба», — заявіў Лукашэнка, прызнаўшы, што «хоць гэтага дабра і ў нас, на жаль, хапае».

Выказванні Лукашэнкі цытуе «Інтэрфакс».

Раней тэму гомасэксуалізму эксплуатавалі лукашэнкаўскія СМІ. Яны звязвалі яе з заходнім ладам жыцця. У свой час БТ падсылала на кангрэсы апазіцыі дзівакавата адзетых людзей з гейскімі лозунгамі і здымачныя групы, разлічваючы такім чынам здыскрэдытаваць апазіцыю. Цяпер тэму падхапіў асабіста Лукашэнка.


я позволил себе перевести на русский на всякий случай